Афіцэры таксама плачуць
Выпускніцы-афіцэркі МНС. Фотарэпартаж Юліі Дарашкевіч.
01.07.2010 / 16:04
1 ліпеня ў 11.00 на пляцоўцы ля будынка Нацыянальнай бібліятэкі ва ўрачыстай абстаноўцы адбыўся чарговы выпуск спецыялістаў Камандна-інжынернага інстытута Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, паведамляе сайт МНС. У гэтым годзе ўпершыню сярод выпускнікоў ВНУ, якія навучаліся на дзённай форме навучання па спецыяльнасці «Папярэджанне і ліквідацыя надзвычайных сітуацый», — 8 дзяўчат. Усяго ж 94 чалавекі атрымаюць дыпломы аб вышэйшай адукацыі.
Упершыню сярод выпускнікоў ВНУ па спецыяльнасці «Папярэджанне і ліквідацыя надзвычайных сітуацый» — 8 дзяўчат.
Выпускніцы не хавалі эмоцыяў.