Мужчынская сэксуальнасць расце на сонцы
10.07.2010 / 14:07
Гадзіна на сонцы павышае тэстастэрон на 69%.
Справа ў тым, што разам з узроўнем вітаміну D у мужчынскім арганізме расце канцэнтрацыя полавога гармону тэстастэрону.
Найбольшай сэксуальнасцю валодаюць тыя прадстаўнікі моцнай паловы, у чыёй крыві ўтрымліваецца не меней за 30 нанаграмаў «сонечнага вітаміну» на мілілітр, сцвярджаюць даследчыкі з Медычнага ўніверсітэта Граца (Аўстрыя).
Прычым, сярэдняе ўтрыманне тэстастэрону на працягу года значна вагаецца. Гэтак,
з кастрычніка, калі сонечная радыяцыя змяншаецца, узровень абодвух рэчываў (вітамін D, тэстастэрон) значна паніжаецца. Мінімальнага значэння тэстастэрон дасягае ў сакавіку. Менавіта ў гэтыя месяцы зніжаецца і мужчынскае лібіда (полавая цяга).
Адкрыццё пацвярджае вынікі папярэдніх даследаванняў, падчас якіх тэстастэрон, ўьл вылучаецца пад уздзеяннем сонца клеткамі Лейдзіга ў сяменніках, удзельнічае ў развіцці мужчынскіх полавых органаў, другасных полавых прыкметаў, рэгулюе сперматагенэз і полавыя паводзіны, а таксама ўплывае на азоцісты ды фосфарны абмены.
«Сонечны» вітамін, паводле навукоўцаў, таксама здольны паніжаць рызыку захворвання на рак кішэчніка.Даследаванні паказалі, што тыя, хто маюць найбольшую канцэнтрацыю вітаміну D ў крыві, хварэюць анкалагічнымі хваробамі на 40% радзей.
Аднак сонца здольнае і шкодзіць: празмернае загаранне не дае карысці арганізму. Наадварот, хто пячэцца на сонцы, рызыкуе захварэць на рак скуры. Дый проста вымучваецца хутчэй. Таму
баўце час на вольным паветры, але не загарайце спецыяльна.