«Газпром» стаў генеральным спонсарам «Црвены Звезды»
12.07.2010 / 13:24
Расійская кампанія «Газпром» стала генеральным спонсарам сербскай футболльнай каманды «Црвены Звезды», паведамляе афіцыйны сайт каманды. Намеснік генеральнага дырэктара кампаніі «Газпромнефть» Кірыл Краўчанка і прэзідэнт белградскага клуба Уладзімір Лукіч падпісалі пяцігадовы спонсарскі кантракт.