Рэдакцыя сайта www.honar.in віншуе Вас з 600-годдзем Вялікай Перамогі

15.07.2010 / 15:40

Рэдакцыя сайта www.honar.in віншуе Вас з 600-годдзем Вялікай Перамогі над Тэўтонамі.
Грунвальдская бітва даказала, што наш Народ не магчыма пакарыць, не магчыма знішчыць. На жаль у апошні час назіраецца масавая алкагалізацыі і дэградацыя сярод насельніцтва. Дык няхай жа гэтая перамога нагадае нам пра тое, што сіла — у адзінстве. Мы — адзін Народ, нягледзячы ні на што. Слава Беларусі!