Вілейскі сайт аднавіў працу

Незалежны сайт vialejka.org не працаваў амаль два тыдні.

16.07.2010 / 11:58

Незалежны сайт vialejka.org не працаваў амаль два тыдні.

Нагадаем, што па факце паклёпу ў каментарах на мясцовым сайце адна крымінальная справа ўжо заведзеная, а другая знаходзіцца на стадыі збору матэрыялаў. У якасці сведкі ў міліцыю ўжо выклікалі аднаго з карыстальнікаў інтэрнэт-старонкі Міколу Суслу. У яго на экспертызу забралі ўласны камп’ютэр, бо лічаць, што малады чалавек можа быць адміністратарам сайта.

КМ