Лябедзька: Словы Саакашвілі абразлівыя
Лідэр АГП пракаментаваў учорашняе інтэрв’ю прэзідэнта Грузіі Міхаіла Саакашвілі для БТ.
16.07.2010 / 12:18
Лідэр АГП Анатоль Лябедзька пракаментаваў учорашняе інтэрв’ю прэзідэнта Грузіі Міхаіла Саакашвілі для Беларуская тэлебачання.
«Было цікава пачуць тое, што скажа Саакашвілі. Тое, што ён выступіў у ролі адваката беларускіх уладаў па знікненнях, было нечакана. Гэта вырашэнне тактычных задач шляхам адыходу ад агульных каштоўнасцяў. Тым больш, Саакашвілі — інфармаваны палітык. Ён ведаў, як галасавала грузінская дэлегацыя ў Радзе Еўропы па дакладзе аб зніклых. А цяперашнія словы — гэта абразлівае стаўленне да беларусаў. Папулярнасці сярод прыхільнікаў Лукашэнкі ён усё адно не набудзе, а сярод прыхільнікаў пераменаў можа згубіць».