Бура зламала 300-гадовы дуб у Лошыцкім парку
17.07.2010 / 17:42
Загінуў талісман Лошыцкага парку ў Мінску. Аброчны дуб, што прастаяў тры сотні гадоў і не вытрымаў парываў ветру. Яшчэ ў выхадныя маладыя прыязджалі абдымаць шматвекавы дуб на шчасце.
Паводле вопісу гіганту было 190 гадоў, паводле кольцаў — усе трыста, а па легендзе — 400. Ён перанёс катаклізмы, пажар і… загінуў у шторм.
Але магчымасць папрасіць кахання, здароўя і натхнення засталася.
Работнікі Лошыцы плануюць прыбраць зламаную верхавіну, а стаўбур пакінуць.