У Пружанах кіроўца раз'ехаў свайго 9-гадовага сына

19.07.2010 / 17:32

Трагедыя адбылася 18 ліпеня на абгароджанай і ахоўванай тэрыторыі адной з вытворчых майстэрняў Пружан.

39-гадовы жыхар Пружанскага раёна пры выкананні развароту на велікагрузным аўтамабілі «ІФА-60» з прычэпам учыніў наезд на свайго 9-гадовага сына, які стаяў побач з машынай. Хлопчык ад атрыманых цялесных пашкоджанняў памёр на месцы.

Па дадзеным факце распачата справа па ч. 2 арт. 317 КК (парушэнне правілаў дарожнага руху ці эксплуатацыі транспартных сродкаў).