Някляеў яшчэ не вызначыўся

20.07.2010 / 13:13

Лідэр руху «Гавары праўду» Ўладзімер Някляеў дагэтуль ня вызначыўся са сваім удзелам у выбарчай прэзыдэнцкай кампаніі ў якасьці кандыдата на пасаду кіраўніка беларускай дзяржавы.

Пра гэта ён сёньня заявіў у размове са «Свабодай»:

«У якасьці кандыдата ў прэзыдэнты Някляеў зробіць крок у тым выпадку, калі будзе аб’яўлена, што будуць праводзіцца прэзыдэнцкія выбары, і названы іх тэрмін. А пакуль што я ня ведаю, куды і хто вылучаецца».

Паведамленьні некаторых мэдыяў, што Някляеў заявіў пра свой удзел у прэзыдэнцкай кампаніі, лідэр руху «Гавары праўду» назваў памылковымі.