У Докшыцкім раёне бабуля ледзь не зарэзала 8-гадовага ўнука
21.07.2010 / 11:11
Напярэдадні вечарам пасля ўжывання алкаголю 59-гадовая жанчына вырашыла ўціхамірыць трох дурэючых унукаў, якіх пакінулі ёй на летнія вакацыі.
Якім чынам яна гэта зрабіла, яшчэ трэба высветліць, але ў выніку адзін з хлопчыкаў з сур'ёзным нажавым раненнем грудзей трапіў у Цэнтральную раённую бальніцу.
Дактарам давялося ў тэрміновым парадку праапераваць хлопчыка, дастаўленага з пашкоджаннем межрэбернай артэрыі і лёгкіх. Зараз малы знаходзіцца ў рэанімацыі, пагрозы для яго жыцця няма. Дапамога медыкаў спатрэбілася і яго бацькам, якія атрымалі шок ад выпадку.