У Мінску абрабавалі кандуктара і cкралі 800 талонаў на праезд

23.07.2010 / 11:49

Справа на падставе ч. 1 арт. 206 Крымінальнага кодэкса (рабаванне) распачата ў Першамайскім РУУС Мінска па факце злачынства, учыненага ў дачыненні да кандуктара грамадскага транспарту.

Як паведаміла прэс-афіцэр раённага ўпраўлення ўнутраных спраў Вольга Куцько, 21 ліпеня ў 23 гадзіны 37 хвілін па спецлініі 102 у міліцыю звярнулася 42-гадовая мінчанка і заявіла, што на вуліцы Каліноўскага двое невядомых адкрыта выкралі ў яе пакет. У ім знаходзіліся 22 праязныя білеты і 800 талонаў на праезд.

Крымінальная справа распачата 22 ліпеня.