Памерла другая беларуска, якая пацярпела ў аўтааварыі ў Крыме
23.07.2010 / 15:56
У адной з крымскіх бальніц памерла другая беларуска, якая пацярпела ўдарожна-транспартным здарэнні ў Крыме 20 ліпеня. Пра гэта паведаміўпрэс-сакратар МЗС Беларусі Андрэй Савіных.
Ён нагадаў, што яшчэ адна беларуска памерла адразу на месцы аварыі. У цяжкім стане застаецца вадзіцель машыны, які змешчаны ў хірургічнае аддзяленне бальніцы.
«Нашы консульскія супрацоўнікі ва Украіне знаходзяцца ў кантакце як з украінскімі кампетэнтнымі органамі, так і з беларускімі. Зразумела, родным будзе аказана ўсё неабходнае садзейнічанне», — сказаў Савіных.
Як раней паведамляў БелаПАН, ДТЗ з удзелам беларусаў адбылося 20 ліпеня на