У Крычаве ў надзіманым басейне патанула малалетняе дзіця
26.07.2010 / 11:15
У Крычаве (Магілёўская вобласць) патанула дзяўчынка, якой быў адзін год і дзесяць месяцаў.
Гора здарылася 25 ліпеня. У двары дома бацькоў дзіця засталося без догляду ў надзіманым басейне і загінула.
Яшчэ адно дзіця, шасцігадовы мінчук, патануў 24 ліпеня ў рацэ Сіняя паблізу Асіповічаў (Магілёўская вобласць).
Паводле звестак УУС, 23—25 ліпеня ў Магілёўскай вобласці пры розных абставінах патанулі 19 чалавек.