Сярод загінулых на фестывалі ў Нямеччыне беларусаў няма

26.07.2010 / 11:25

Сярод загінулых пад час фестывалю Love Parade ў Дуйсбургу (Нямеччына) беларусаў няма, паведамляе МЗС Беларусі. Ці ёсць беларусы сярод пацярпелых — пакуль высвятляецца.

Як паведамляюць інфармагенцтвы, чацвёра з дзевятнаццаці чалавек, якія загінулі 24 ліпеня ў час фестывалю Love Parade ў Дуйсбургу, былі замежнымі грамадзянамі. Паліцыя высветліла, што загінулі жанчыны з Аўстраліі і Італіі, а таксама мужчыны з Нідэрландаў і Кітая. Ужо ўстаноўлены асобы 16 чалавек з 19 загінулых.

На фестывалі Love Parade ў Дуйсбургу ўзнікла ціскатня, з-за чаго загінулі 19 чалавек, 340 пацярпелі. У сувязі з гэтым арганізатары буйнейшага музычнага фестывалю электроннай танцавальнай музыкі Love Parade, які праходзіць у Нямеччыне з 1989 года, прынялі рашэнне закрыць яго.

БЕЛТА