Мінчук спрабаваў спаліць сябе ў скверы на вуліцы Вясёлкавай

26.07.2010 / 11:31

Пракуратура Цэнтральнага раёна Мінска праводзіць праверку па факце спробы самаспалення.

24 ліпеня прыкладна а 22-й гадзіне 60-гадовы жыхар сталіцы ў скверы на вуліцы Вясёлкавай абліў сябе бензінам і падпаліў. З тэрмічнымі апёкамі 70% цела пенсіянер шпіталізаваны ў бальніцу хуткай медыцынскай дапамогі, дзе цяпер і знаходзіцца.