35 гадоў турмы за злачынствы супраць чалавечнасці

26.07.2010 / 11:41

Да 35 гадоў пазбаўлення волі прысудзіў суд Камбоджы 67-гадовага Каінг Гуека Еава, вядомага пад мянушкай «Дач». Ён абвінавачваўся ў злачынствах супраць чалавечнасці ў гады рэжыму Пол Пота ў другой палове 1970-х.

На працэсе сам Дач (цяпер хрысціянскі святар) прызнаў сябе вінаватым у масавых забойствах і заявіў, што глыбока пра гэта шкадуе.

Каінг Гуек Еаў быў начальнікам Туол Слэнга — былога ліцэя, які чырвоныя кхмеры ператварылі ў турму. Тут праводзіліся масавыя катаванні. З 1975 па 1979 гады ў Туол Слэнгу ўтрымліваліся 15 тысяч чалавек. 14 тысяч з іх загінулі. Масавыя рэпрэсіі канца 70-х гадоў закранулі ў Камбоджы практычна кожную сям’ю.