Беларуса ў Маскве аштрафавалі на 112 даляраў

Працэс цягнуўся каля трох месяцаў, судовыя паседжаньні ўвесь час пераносіліся з-за адсутнасьці ў Маскве беларуска-рускага перакладчыка.

03.10.2006 / 13:13

Сёння завяршыўся судовы працэс у Маскве над Юрасём Іванюковічам. Беларус быў аштрафаваны на 3 тысячы расійскіх рублёў (112 долараў ЗША) замест 20 тысяч, чаго патрабаваў абвінаваўца. Прысуд быў вынесены за вандалізм па крымінальным артыкуле. Нагадаем, што працэс цягнуўся каля трох месяцаў, судовыя паседжанні ўвесь час пераносіліся з-за адсутнасці ў Маскве беларуска-рускага перакладчыка.

Глядзі яшчэ:

Беларуса судзяць у Маскве на незразумелай мове

Падсуднаму беларусу ў Маскве ня могуць знайсьці перакладчыка

Суд над Юрасём Іванюковічам перанесены чарговы раз