Ад пачатку года ў Беларусі патанула 820 чалавек

02.08.2010 / 17:18

За мінулы тыдзень у Беларусі патанула 73 чалавекі, у тым ліку чацвёра дзяцей. Паводле інфармацыі Асвод, ад пачатку года па 1 жніўня цераз траплянне вады ў дыхальныя шляхі загінула 820 беларусаў.

У сувязі з тым, што надвор’е чакаецца спякотнае, ратавальнікі заклікаюць выконваць меры засцярогі ў часе купання, а таксама сачыць за бяспекай дзяцей. Прычына большасці здарэнняў у парушэнні правілаў бяспечных паводзінаў на вадзе, адзначаюць спецыялісты. Акрамя таго, шмат хто з тапельцаў знаходзіўся ў нецвярозым стане.