У Чарнігаўскай вобласці ўкраінцы абстралялі беларускіх рыбакоў

03.08.2010 / 16:34

Рыбакі знаходзіліся на безназоўнай беларускай выспе насупраць украінскай вёскі Каменка, калі іх абстралялі невядомыя з траўматычнай зброі. Зламыснікі стралялі з маторнай лодкі і затым зніклі ў невядомым напрамку, піша УНИАН.

Падчас праверкі ўкраінскія памежнікі знайшлі групу з 4 мужчын і 4 жанчын. На месцы іх адпачынку ў гумовай лодцы быў знойдзены 1 патрон (шумавога дзеяння або газавы), а далей на беразе - 7 страляных гільзаў.

У аднаго з адпачывальнікаў забралі пнеўматычную вінтоўку ІЖ-38 без дакументаў. Суседзі гэтай групы пацвердзілі, што тыя стралялі і выходзілі на лодцы на Дняпро. Пазней адзін з мужчын прызнаўся, што гэта ён абстраляў з траўматычнай зброі беларускіх рыбакоў, а пісталет, спалохаўшыся, выкінуў у ваду.