Прэзідэнт Расіі ўзнагародзіў рэжысёра фільма «Катынь»

11.08.2010 / 10:18

Прэзідэнт Расіі ўзнагародзіў ордэнам Дружбы польскага рэжысёра Анджэя Вайду.

Вядомы рэжысёр атрымаў узнагароду за вялікі ўнёсак у развіццё расійска-польскіх адносін у галіне культуры.

Нагадаем, што сёлета на расійскія экраны выйшаў фільм Вайды «Катынь». У ім распавядаецца пра лёс польскіх афіцэраў, узятых у палон Чырвонай арміі ў 1939 годзе і растраляных у Катынскім лесе пад Смаленскам.

Фільм выклікаў вялізныя спрэчкі ў расійскім грамадстве. Прыхільнікі яго паказу казалі пра неабходнасць «зірнуць праўдзе ў вочы», а праціўнікі вінавацілі Вайду ў імкненні зняславіць Расію і Савецкі Саюз.