У Жлобінскім раёне раскрыта забойства 14-гадовай даўніны

16.08.2010 / 10:31

Як паведамілі ў Генеральнай пракуратуры Беларусі, 16 кастрычніка 1996 года пракуратурай Жлобінскага раёна была распачата крымінальная справа на падставе артыкула 101 (наўмыснае забойства без абцяжваючых акалічнасцяў) Крымінальнага кодэкса ў рэдакцыі 1961 года па факце знікнення без вестак 36-гадовага жыхара вёскі Мормаль.

Цяпер устаноўлена, што яшчэ 31 мая 1996 года мужчыну ў час сваркі забіла сякерай 41-гадовая сужыцельніца і труп закапала за гаспадарчай пабудовай. Астанкі былі знойдзены 13 жніўня 2010 года.

55-гадовая жанчына затрымана.