«Моладзь БНФ» пратэставала ў Гомелі супраць указу пра інтэрнэт
хроніка незалежнага грамадства
16.08.2010 / 12:01
Некалькі сяброў Гомельскай арганізацыі Моладзі БНФ сабраліся а 14-й гадзіне блізу цэнтральнага офіса «Белтэлекам». Актывісты
распаўсюджвалі сярод наведнікаў інтэрнэт-цэнтра улёткі з інфармацыяй аб нядаўна прынятым Указе №60, які накіраваны на рэгуляванне
інтэрнэта.
Акцыя цягнулася больш за гадзіну і выклікала інтарэс як з боку праваахоўных органаў, так і звычайных мінакоў. «Мы расказалі аб асаблівасцях новага закону, аб тым, што спецслужбы будуць мець магчымасьць чытаць прыватную перапіску», — кажа адзін з лідэраў «Моладзі БНФ» Павал Прывалаў.