У сутыкненні 46 аўтамабіляў у Партугаліі загінулі пяць чалавек

У выніку аварыі загінулі 5 чалавек і яшчэ 72 атрымалі раненні рознай ступені цяжкасці.

24.08.2010 / 10:30

На поўначы Партугаліі адбылося буйное ДТЗ: сутыкнуліся адразу больш як 40 аўтамабіляў. У выніку аварыі загінулі 5 чалавек і яшчэ 72 атрымалі раненні рознай ступені цяжкасці.

Буйное ДТЗ на поўначы Партугаліі. Фота jn.sapo.pt

Буйное ДТЗ на поўначы Партугаліі. Фота jn.sapo.pt

Не менш як 24 пацярпелыя, шпіталізаваныя з месца ДТЗ, знаходзяцца ў цяжкім стане, паведамляюць інфармагенцтвы са спасылкай на партугальскае Упраўленне грамадзянскай абароны.

Паводле даных партугальскіх улад, на трасе ў наваколлі Авейру спачатку адбылося сутыкненне 9 легкавых і 2 грузавых аўтамабіляў, пасля чаго іншыя вадзіцелі не змаглі своечасова затармазіць, і адбылося масавае сутыкненне аўтамабіляў. Як мяркуецца, інцыдэнт адбыўся з-за дрэнных умоў надвор’я. 23 жніўня ў гэтым рэгіёне прайшоў дождж і бачнасць на дарозе пагоршылася з-за туману.

У эвакуацыі параненых і тушэнні пажару былі задзейнічалі каля 20 ратавальнікаў і пажарных. На месца здарэння вылецелі 3 верталёты. Прычыны ДТЗ высвятляюцца.