Лекар Барысаўскай гарадской бальніцы гандляваў наркотыкамі

24.08.2010 / 11:38

Узбуджана крымінальная справа ў адносінах да лекара 3 барысаўскай паліклінікі, які гандляваў наркотыкамі.

Па дадзеным праваахоўных органаў загадчык амбулаторыі выкарыстаў свае службовыя паўнамоцтвы і незаконна прадаў мясцовай жыхарцы 60 таблетак трамадола, скрадзенага ў амбулаторыі.

Трамадол з’яўляецца наркатычным абязбольваючым сродкам, які дае хуткі і працяглы эфект.