Януковіч прапануе пашырыць прэзыдэнцкія паўнамоцтвы

24.08.2010 / 15:26

Прэзыдэнт Украіны Віктар Януковіч падчас сёньняшніх урачыстасьцяў з нагоды Дня Незалежнасьці, заклікаў унесьці зьмены ва ўкраінскую Канстытуцыю.

Януковіч заявіў, што Ўкраіне трэба «грунтоўна ўдасканаліць Канстытуцыю», якая прадугледжвала б наяўнасьць «моцнага прэзыдэнта, які б меў практычныя рычагі каардынацыі кантролю над рэалізацыяй ключавых пытаньняў рэформаў і стратэгічнага курсу дзяржавы».

У 2004 годзе, падчас прэзыдэнцтва Віктара Юшчанкі, у Канстытуцыю Ўкраіны былі ўнесеныя папраўкі, якія абмяжоўвалі прэзыдэнцкія паўнамоцтвы.