Youtube запускае версію для мабільных тэлефонаў
24.08.2010 / 15:31
Youtube выпускае новую версію — сайт, зроблены спецыяльна для мабільных прыладаў.
Новы сайт пабудаваны на HTML5 і таму падтрымліваецца вялікай колькасцю мабільных прыладаў. Акрамя таго, сайт прапануе пашыраныя сацыяльныя магчымасці: доступ да Twitter і Facebook, паведамілі ўладальнікі сэрвісу Youtube.