Прэзідэнт Расіі сустрэўся з лідэрам гурта U2
24.08.2010 / 16:29
Дзмітрый Мядзведзеў прыняў у сваёй рэзідэнцыі Бачароў Ручай лідэра вядомай ірландскай групы U2 Бона. Музыкант прыехаў у Расію ў межах сусветнага турнэ ў падтрымку новага альбома.
Бона, сапраўднае імя якога Пол Дэвід Х'юсан, вядомы не толькі як музыкант, але і як філантроп. Ён актыўна займаецца праблемамі дапамогі Афрыцы, а таксама іншымі глабальнымі справамі, у прыватнасці, барацьбой з небяспечнымі інфекцыйнымі захворваннямі.
Раней да Бона з просьбай расказаць прэзідэнту Расеі пра пераслед актывістаў звярталіся абаронцы Хімкінскага лесу, якія спрабуюць выратаваць яго ад высечкі пад хуткасную трасу.