Таксіст насмерць збіў дарожнага рабочага ў Мінску і ўцёк

25.08.2010 / 11:20

Аўтамабіль таксі сёння ўначы насмерць збіў дарожнага рабочага ў Мінску.

ДТЗ здарылася каля 0.45. Таксі «Опель» на вуліцы Валгаградскай, рухаючыся з боку вул. Кнорына ў напрамку вул. Кедышкі, наехаў на мужчыну 1986 года нараджэння — майстра дарожнай службы. Пры гэтым рабочы знаходзіўся на спецыяльна абазначаным участку ў час правядзення дарожных работ. У выніку аварыі ён памёр на месцы здарэння, а вадзіцель знік.

Цяпер праводзіцца вышук вадзіцеля таксі. УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама просіць усіх сведак, відавочцаў і асоб, якія маюць якую-небудзь інфармацыю па месцы знаходжання гэтага вадзіцеля, паведаміць у міліцыю.