Супрацоўнікі лонданскага метрапалітэну пачалі 24-гадзінны страйк

07.09.2010 / 10:59

Супрацоўнікі лонданскага метро пачалі 24-гадзінны страйк, які пагражае хаосам усёй сістэме грамадскага транспарту брытанскай сталіцы.

Напярэдадні жыхары Лондана і яго прыгарадаў ужо пачалі актыўнае асваенне гарадскіх аўтобусаў з мэтай зніжэння інтэнсіўнасці руху метрапалітэну.

Праца падземнай транспартнай сістэмы можа цалкам спыніцца сёння, 7 верасня, праз далучэнне да страйку новых супрацоўнікаў.

Супрацоўнікі метро дамагаюцца паляпшэння ўмоваў працы і падвышэння заработнай платы. На такія меры яны пайшлі ў адказ на планы адміністрацыі скараціць 800 працоўных месцаў.

Нагадаем, у маі мінулага года супрацоўнікі лонданскага метро праводзілі 48-гадзінны страйк. Тады яны таксама не змаглі дамовіцца з кіраўніцтвам метрапалітэна аб паляпшэнні ўмоваў працы і падвышэнні заробкаў.

А ў пачатку мая гэтага года ў Грэцыі прайшоў 48-гадзінны страйк работнікаў дзяржаўнага сектару супраць мераў жорсткай эканоміі, абвешчаных урадам.