Берлін — за неадкладнае ўвядзенне мараторыя на смяротную кару ў Беларусі

09.09.2010 / 09:45

Урад Нямеччыны выступае за неадкладнае ўвядзенне мараторыя на прымяненне вышэйшай меры пакарання ў Беларусі з наступнай яе поўнай адменай.

Пра гэта ўзад Нямеччыны заявіў у адказе на адзін з пунктаў пісьмовага запыту Партыі зялёных аб сітуацыі ў Беларусі. Адказ нямецкіх уладаў быў апублікаваны на сайце бундэстага 8 верасня.

Улады Нямеччыны «жорстка раскрытыкавалі» прывядзенне ў выкананне двух смяротных прыгавораў у сакавіку 2010 года і новы прыгавор аб смяротнай кары ў маі 2010 года.

Урад лічыць, што такія дзеянні Мінска «супярэчаць асноўным еўрапейскім каштоўнасцям і ўскладняюць адносіны Беларусі з ЕС і Радай Еўропы».

Марына Рахлей, БелаПАН.