Следства па «справе брата Дзмітрыя Паўлічэнкі» выйшла на фініш
09.09.2010 / 10:34
На фінішную прамую выходзіць следства па «справе брата Дзмітрыя Паўлічэнкі».
Камітэт дзяржбяспекі звярнуў сваю ўвагу на самую закрытую, старанна ахаваную, але добра вядомую знутры многім дзясяткам тысяч беларусаў структуру МУС.
У канцы жніўня — пачатку верасня чэкісты правялі шэраг аператыўных мерапрыемстваў у дачыненні да супрацоўнікаў Дэпартамента выканання пакаранняў (ДВП). У іх ліку апынуўся намеснік начальніка рэжымнага аддзела адной з калоній Мінскай вобласці.
Капітана ўнутранай службы чэкісты затрымалі ў працоўны час, калі ён, адзеты ў форму, накіроўваўся да месца службы. Падчас дагляду ў афіцэра выявілі амаль паўтара грама метадона, пішуць «Беларускія навіны».
Крымінальную справу распачалі па артыкуле 328 Крымінальнага кодэкса «Незаконны абарот наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў і іх прэкурсараў». У цяперашні час у дачыненні да затрыманага
У вельмі няпростай для сябе сітуацыі апынуўся і спецыяліст упраўлення тылавога забяспечання ДВП МУС. Камітэтчыкі падазраюць падпалкоўніка ў службовым падлогу і распачалі ў дачыненні да яго крымінальную справу. Адна з фірмаў павінная была паставіць у выпраўленчыя ўстановы 5 стаматалагічных установак на агульную суму амаль 100 мільёнаў рублёў, аднак свае абавязальніцттвы яна не выканала. Але афіцэр нібыта вырашыў «прыкрыць» фірму і ўнёс у
А вось па іншай справе, распачатай КДБ у лютым гэтага года, па ўсёй бачнасці, следства ўжо выходзіць на фінішную прамую. Пачалося яно са здарэння ў адной з камер
У агульным жа, калі нават павярхоўна прааналізаваць кірункі, па якіх ужо «адпрацаваў» КДБ Беларусі, то ствараецца ўражанне, што
чэкісты планамерна «зачышчаюць» усе таемныя куткі праваахоўнай сістэмы дзяржавы:Упраўленне па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю МУС, Генеральная пракуратура, ДФР КДК… Вось яны дабраліся ўжо і да пенітэнцыярнай сістэмы.