Малады Фронт і «Гавары праўду» ўшанавалі Дзень Вайсковае Славы ў Гародні
хроніка незалежнага грамадства
09.09.2010 / 10:43
Каля помніка «Пагоня на Грунвальд» у Горадні моладзь усклала кветкі, запаліла знічкі. Прагучала прамова і шэраг патрыятычных песняў.
У перыяд патрыятычнага ўздыму ў гэты дзень да Каложы прыходзілі сотні людзей. Цяпер становішча іншае, але моладзь працягвае нацыянальную традыцыю. «Верым у набліжэнне таго дня, калі з Божай ласкі, гэтае свята будзе замацавана Канстытуцыяй і стане сапраўды агульнадзяржаўным», — гаворыцца ў паведамленні на сайце mfront.net.