Кастусёў усклаў адказнасць за смерць Бябеніна на ўлады

09.09.2010 / 10:51

Рыгор Кастусёў.

Кандыдат у прэзідэнты ад Партыі БНФ Рыгор Кастусёў у сваёй заяве з нагоды Дня журналісцкай салідарнасці ўсклаў палітычную адказнасць за смерць журналіста Алега Бябеніна на беларускія ўлады.

«Днём журналісцкай салідарнасці быў абвешчаны дзень 8 верасня, калі сем дзесяцігоддзяў таму ў нацысцкай вязніцы быў забіты журналіст Юліюс Фучык», — нагадаў Рыгор Кастусёў.

«Чыя б рука ні зацягнула вузел на шыі нябожчыка — ці расейскі ФСБ, адпрацоўваючы „кыргызскі сцэнар“, ці адноўлены „эскадрон смерці“, на якім кроў Захаранкі, Ганчара і Красоўскага — смерць журналіста абумоўленая тым станам, у які завяло Беларусь шаснаццацігадовае кіраванне рэжыму Лукашэнкі».

Кастусёў запатрабаваў ад уладаў найхутчэйшага празрыстага следства датычна абставінаў смерці Алега Бябеніна.

МБ