Юрый Зісер: «На нашу краіну дастаткова аднаго адміністратара»
09.09.2010 / 11:50
Новая цана даменаў будзе меншай за 15 даляраў — замест 33. А зарэгістраваць дамен і пачаць ім карыстацца можна будзе за некалькі хвілін.
Па выніках тэндэру, які праводзіў
Сёння расійскі дамен каштуе 15 даляраў, беларускі — каля 33, таму можна сказаць, што цана ўпадзе ў
Адміністратар застанецца адзін — «Надзейныя праграмы», а рэгістратараў, як і раней, будзе 5.
Юрый Зісер: «Тэхнічны адміністратар адзін. У вялікіх краінах іх больш, у Расіі, напрыклад, 4, але на нашу краіну дастаткова аднаго. А рэгістратараў у нас як было 5, так і застанецца. Адным з матываў, чаму ААЦ правёў тэндэр, было тэхнічнае развіццё зоны 222.by. Таму што ў зоне няма
Зараз для рэгістрацыі дамена не трэба будзе чакаць: купіць і пачаць ім карыстацца можна будзе за некалькі хвілін.
Юрый Зісер: «У адпаведнасці з новымі інструкцыямі, ААЦ прадугледзеў, што дамен не трэба будзе ўручную пацвярджаць. Таму ўладальнік дамена атрымае яго адразу пасля аплаты. Можна будзе, як на Захадзе, атрымаць дамен за некалькі хвілін, калі аплаціць яго па картцы ці
З’яўленне ж сэрвісу whois будзе стымуляваць пераразмеркаванне даменаў, а многія з іх могуць вызваліцца.
Юрый Зісер: «Гэта будзе стымуляваць пераразмеркаванне даменаў паміж удзельнікамі рынку. Напрыклад, я прадстаўнік лакафарбавай фірмы і хачу купіць дамен kraski.222.by. Дамен заняты, але не адкрываецца, і я не магу даведацца, каму ён належыць, і купіць яго нават за вялікія грошы. Таксама не сакрэт, што цяперашні тэхнічны адміністратар шмат гадоў трымае дамены і нікому за гэта нічога не плаціць — ну не будзе ж ён плаціць самому сабе. Цяпер гэта рабіць будзе нельга. Таму што свае дамены трэба будзе рэгістраваць у іншых, і гэта можа прывесці да таго, што вызваліцца шмат даменаў».
Таксама цяпер выключаны кібірэсквотынг — калі нехта браніруе дамен, сугучны з імем вядомых кампаній, каб затым перапрадаць яго. Раней забраніраваць дамен 222.by можна было на месяц і трымаць яго, чым некаторыя і карысталіся. Цяпер жа ўладальнікам будзе той, хто першым унясе плату.
Застаецца дачакацца, пакуль зменіцца тэхнічны адміністратар. На гэта можа спатрэбіцца некалькі месяцаў.
Юрый Зісер: «У кастрычніку мы ўжо будзем гатовыя, але не думаю, што гэта будзе ў кастрычніку. Для гэтага трэба падаць заяўку ў ICANN, міжнародную арганізацыю па прысваенні даменных імёнаў. Там гэтая працэдура будзе працягвацца некалькі месяцаў. Таму што такія рэчы зацвярджаюцца на праўленні кампаніі, а да гэтага яны павінныя даследаваць, ацаніць нашу рэпутацыю. І, хутчэй за ўсё, нехта з Амерыкі прыедзе спецыяльна на нас паглядзець».