Лукашэнкаўскі палітолаг: Масква нападае на Лукашэнку за рост нацыянальнай самасвядомасці

Сяргей Мусіенка мяркуе, што распаўсюд чутак пра тэракт супраць Лукашэнкі выгадны расійскім спецслужбам.

14.09.2010 / 09:28

Кіраўнік лукашэнкаўскага аналітычнага цэнтра EcooM мяркуе, што распаўсюд чутак пра падрыхтоўку тэракта супраць Лукашэнкі выгадны расійскім спецслужбам.

Пра гэта Сяргей Мусіенка заявіў у інтэрв’ю агенцтву «Інтэрфакс». Мусіенка мяркуе, што «Крэмль чамусьці вырашыў, што праблема ў беларуска-расійскіх адносінах заключаецца ў фактары Лукашэнкі». Між тым, на думку палітолага, «пытанне стаіць значна шырэй: справа ва ўсведамленні беларускім народам свайго месца ў гісторыі».

Аналітык перакананы, што «рост нацыянальнай самасвядомасці ў апошні час — заслуга Аляксандра Лукашэнкі, і гэтая тэндэнцыя палохае Крэмль, які і інспіруе такія відэаправакацыі».

МБ