Прэтэндэнтам у прэзідэнты трэба сабраць сваіх паплечнікаў за 10 дзён
14.09.2010 / 12:55
Кандыдаты ў прэзідэнты павінны зарэгістраваць ініцыятыўныя групы не пазней за 24 верасня. А тэрытарыяльныя выбарчыя камісіі трэба сфармаваць да 29 верасня.
Пра гэта распавёў сакратар Цэнтравыбаркаму Мікалай Лазавік.
«Для тых суб’ектаў, якія збіраюцца вылучацца ў прэзідэнты, галоўная задача аператыўна зарэгістраваць ініцыятыўныя групы па зборы подпісаў. Група павінна падаць заяву і спіс у ЦВК за 85 дней да дня выбараў».
Каляндарны план і ўзоры падпісных лістоў будуць прынятыя ўжо 15 верасня на паседжанні Цэнтрвыбаркаму. Гэтыя дакументы неабходныя як для арганізатараў выбараў, так і для патэнцыйных кандыдатаў, кажа сакратар ЦВК.