Зніжка — 70 мільёнаў даляраў

21.09.2010 / 13:58

Самы дарагі ў свеце дом будзе прададзены са зніжкай у 70 мільёнаў даляраў: першапачатковы кошт дома «Бэверлі Хауз» у Лос-Анджэлесе быў пазначаны лічбай у 165 мільёнаў даляраў. Цяпер жа кошт асабняка складае 95 мільёнаў. У розны час у доме жылі Джон і Жаклін Кенэдзі, медыа-магнат Уільям Херст, а таксама менавіта тут здымаўся фільм «Хросны бацька» (The Godfather). У доме ёсць 29 спальняў, тры басейны, фітнэс-салон і нават асабісты начны клуб.

Зараз валодае домам вядомы амерыканскі ігрок на біржы нерухомасці Леанард Рос, які вымушаны прадаць дом з-за банкруцтва сваёй кампаніі.