У Пружанскім раёне ўпаў мотадэльтаплан
24.09.2010 / 11:04
У Пружанскім раёне ў выніку падзення дэльтаплана26-гадовы пілот атрымаў цялесныя пашкоджанні.
Як паведаміў намеснік брэсцкага транспартнага пракурора Віктар Строк, аварыя адбылася каля 9 раніцы 23 верасня недалёка ад вёскі Вялікія Якавічы.
Мотадэльтаплан
Мужчына праходзіў практычны курс навучання пілатаванню дэльталётамі на прадпрыемстве «Пружаны Авіяхімсервіс». У гэты дзень ён завяршаў яго.
Дэльтапланерыст упаў з вышыні прыкладна 10–15 метраў.
З пераломам нагі і ўдарамі ён змешчаны ў Пружанскую цэнтральную бальніцу.
Праверку па дадзеным факце праводзіць следчы аддзел Беларускай транспартнай пракуратуры.