Беларусь вывучае магчымасць транспарціроўкі нафты праз парты Латвіі

24.09.2010 / 11:22

Пра гэта заявіў учора на прэс-канферэнцыі ў Рызе прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі.

Гаворачы пра перспектывы супрацоўніцтва з латвійскімі партамі, Сяргей Сідорскі дадаў, што Беларусь аддасць перавагу таму з іх, які прапануе больш камфортныя і льготныя ўмовы, у тым ліку чыгуначным перавозкам, пастаўцы і апрацоўцы грузаў.