Школьнік прынёс дамоў 125-міліметровы снарад

24.09.2010 / 15:50

125-міліметровы танкавы выстрал давялося абясшкоджваць 23 верасня сапёрам спецпадраздзялення па барацьбе з тэрарызмам «Алмаз» МУС Беларусі ў Слуцкім раёне.

Як сказаў начальнік аддзялення інфармацыі і сувязей з грамадскасцю УУС Мінаблвыканкама Аляксандр Данільчанка, сучасны боепрыпас знайшла ў сваім хляве на гарышчы 32-гадовая жыхарка вёскі Ленькі. Пра знаходку яна паведаміла ў Слуцкі РАУС.

У ходзе разбору высветлілася, што танкавы выстрал знайшоў у канале каля вёскі і прынёс дамоў 15-гадовы сын гаспадыні, дзевяцікласнік мясцовай школы.