Масквой будзе кіраваць мінчук

Часовым выканаўцам абавязкаў кіраўніка ўрада расійскай сталіцы прызначаны Уладзімір Рэсін.

28.09.2010 / 11:49

Нагадаем, што прэзідэнт Расіі Дзмітры Мядзведзеў сваім указам зняў з пасады мэра Масквы Юрыя Лужкова. Часовым выканаўцам абавязкаў кіраўніка сталічнага ўрада прызначаны Уладзімір Рэсін.

Рэсін нарадзіўся ў 1936 годзе ў Мінску. Ягоныя бацька Іосіф Рэсін і маці Роза Рэсіна былі рэпрэсаваныя, але ў 1937 годзе амніставаныя.

Рэсін скончыў Маскоўскі горны інстытут, працаваў на пракладцы Маскоўскага метрапалітэну. У 1990 годзе стаў старшынёй Маскоўскага будаўнічага камітэта. У 90-х гадах мінулага стагоддзя Рэсін займаў пасаду намесніка мэра Масквы і адказваў за горадабудаўнічую палітыку расійскай сталіцы.