Кандыдаты ў прэзідэнты. Хто кім працуе?
Аказваецца, Саннікаў — палітычны аглядальнік газеты «Народная воля», а Кастусёў — намеснік дырэктара «Асвейскай будаўнічай кампаніі».
28.09.2010 / 12:17
Уладзімір Някляеў.
Аказваецца, Саннікаў — палітычны аглядальнік газеты «Народная воля», а Кастусёў — намеснік дырэктара «Асвейскай будаўнічай кампаніі».
Аказваецца, Саннікаў — палітычны аглядальнік газеты «Народная воля». Часта бачылі ягоныя артыкулы? Зараз ён будзе проста абавязаны пісаць. Калі толькі не аформіць адпачынку за свой кошт. У кожным разе, газета атрымае салідную рэкламу. Жарты! — мае свайго кандыдата ў прэзідэнты.
Шмат цікавага можна даведацца і пра іншых кандыдатаў у прэзідэнты з іншых дакументаў, пададзеных у Цэнтрвыбаркам.
Уладзімір Някляеў застаецца дырэктарамякую ўлады спрабавалі ліквідаваць, каб пазбавіць кандыдата прэстыжнай стартавай пляцоўкі.даследчыцка-асветніцкай установы «Рух наперад»,
Яраслаў Раманчук аддаўна ўзначальвае аналітычны цэнтр «Стратэгія».
Алесь Міхалевіч стартуе з невысокай пасады юрысконсульта ў ПУП «Агенцтва перакладаў і юрыдычных паслуг Міхалевіча». А мог бы і дырэктарам быць.
Рыгор Кастусёў — паўсюдны намеснік. Не толькі ў Партыі БНФ, але яшчэ і ў ТАА «Асвейская будаўнічая кампанія».
Намеснічае і кандыдат ад хрысціянскіх дэмакратаў Віталь
Рымашэўскі. Ізноў жа, ён ідэальна пазіцыянуе сябе для свайго электарату: афіцыйна ён лічыцца намеснікам старшыні рэспубліканскай грамадскай арганізацыі «Хрысціянская дзелавая ініцыятыва».
Увогуле, варта адзначыць, што лідэры апазіцыі добра падрыхтаваліся, каб прывабна падаць сябе выбарцам. Акрамя, хіба што, Мікалая Статкевіча — пенсіянера.
Зрэшты, гэта справядліва. На чале апазіцыі стаяць людзі, што займалі паважныя пасады і страцілі працу толькі пасля таго, як выступілі супраць дыктатуры.
А вось
Аляксандру Лукашэнку мудраваць не прыходзіцца. Ён сціпла абазначыў сябе як «Прэзідэнт Беларусі».А мог бы і грукнуць кулаком па стале: «Пажыццёвы Прэзідэнт» або «Народны Прэзідэнт Беларусі». І хто б запярэчыў, калі тых, хто лічыць галасы — членаў Цэнтрвыбаркама, прызначае ён сам, а старшыня гэтай паважнай установы яшчэ кампанія не пачалася, а паспела ўжо выказаць упэўненасць у перамозе свайго прызначальніка.