Беларускі ў паўфінале сусветнага першынства!

Грымнула сенсацыя. Беларусь — Расія — 70:53! У паўфінале ў суботу беларускі сустрэнуцца з гаспадынямі першынства — зборнай Чэхіі.

01.10.2010 / 15:55

Жаночая зборная Беларусі па баскетболе прабілася ў паўфінал чэмпіянату свету па баскетболе. І перамаглі не абы‑каго, а расіянак.

Да гэтага нашы ўсходнія суседкі не мелі ніводнай паразы. Яны выйшлі з групы з першага месца, а нашы з чацвёртага. Але грымнула сенсацыя!

Ужо ад першай чвэрці беларускі завалодалі перавагай, так ні разу не аддаўшы яе ў рукі суперніц. Дзяўчаты Буяльскага нават не давялі гульню да нервовага канца — 70:53.

Такой бліскучай гульні нашы сёлета яшчэ не паказвалі.

У паўфінале беларускі сустрэнуцца ў суботу (19:30) са зборнай Чэхіі. Прамая трансляцыя на тэлеканале «Лад».

ЗП