Аўтобус для ахвотных сустрэць у аэрапорце беларускіх баскетбалістак

04.10.2010 / 11:25

Getty Images

Сёння рэйсам Вена — Мінск у 16:30 у Беларусь вернуцца беларускія баскетбалісткі, якія занялі 4-е месца на чэмпіянаце свету.

Для аматараў баскетбола, што жадаюць сустрэць нашых дзяўчат у аэрапорце, Беларуская федэрацыя баскетбола арганізуе спецыяльную аўтобусную паездку ад свайго офіса (Сурганава, 2) у Нацыянальны аэрапорт «Мінск» і назад.

Прыкладны час ад’езду — 15:30.

Усіх зацікаўленых федэрацыя просіць пакінуць заяўку, патэлефанаваўшы на нумар +375 29 394-61-38 (Марыя Герасімчык).