Міліцыя пакуль лагодная

04.10.2010 / 13:21

МУС пакуль не фіксаваў фактаў грубых парушэнняў падчас збору подпісаў у падтрымку прэтэндэнтаў на пасаду прэзідэнта Беларусі, паведаміў журналістам 4 кастрычніка міністр унутраных спраў Анатоль Куляшоў.

Паводле яго слоў, часам фіксуюцца такія парушэнні, як збор подпісаў па-за спецыяльна дазволеных для гэтага месцах. «Мы фіксуем такія парушэнні, інфармуем выбарчыя камісіі, але не разганяем. Уся сістэма МУС у гэты адказны перыяд скіраваная на аказанне дапамогі, але ніяк не супрацьдзеянне», — падкрэсліў міністр.

Паводле слоў Куляшова, усе супрацоўнікі праваахоўных органаў імкнуцца быць «карэктнымі, уважлівымі» і не перашкаджаць весці працу па зборы подпісаў.