Расіян аштрафуюць за ухіл ад перапісу насельніцтва?

Такую прапанову зрабіў Расстат.

05.10.2010 / 17:48

Расстат прапануе ўвесці штрафы за ўхіленне ад удзелу ў перапісы. Па словах кіраўніка ведамства Аляксандра Сурынава, гэта мера ў будучыні неабходна для таго, каб мець больш дакладныя дадзеныя. Пры гэтым

памер штрафу можа скласці некалькі мінімальных зарплат.
Як заявіў кіраўнік Расстату, на сёння самым эфектыўным спосабам перапісу застаюцца адносіны «тварам да твару». Праводзіўся эксперымент з поштай, але вярнуліся толькі 12% бланкаў. Інтэрнэт пакуль даступны не ўсім.

Усерасійскі перапіс насельніцтва стартуе 14 кастрычніка. У яе ходзе будзе зроблены ўпор на інфармацыю пра жыллёвыя ўмовы насельніцтва, а таксама міграцыйныя працэсы.