Калі б...

…Садружнасьць незалежных дзяржаваў была рэфармаваная паводле мадэлі Aсацыяцыі ананімных алькаголікаў...

20.10.2006 / 10:59

…Садружнасьць незалежных дзяржаваў была рэфармаваная паводле мадэлі Aсацыяцыі ананімных алькаголікаў...

– Калегі прэзыдэнты, я інтэграцыйны алькаголік, я хранічна інтэгруюся з 38 гадоў і ня ведаю, як пазбавіцца ад гэтай хваробы...

…Сідорскага зашугалі словы АРЛ аб тым, што яго ўрад можа пайсьці ў адстаўку, калі беларускія курцы не пачнуць аддаваць перавагу айчыннаму вырабніку тытунёвай прадукцыі...

…Цэны на будоўлі былі ўзятыя пад жастачайшы кантроль...

– У мэтах памяншэньня цэнаў на жытло як афіцыйная асоба патрабую, каб гэтую скрыню скрадзеных з будоўлі цьвікоў прадалі прыватніку не за дзьве, а за адну пляшку «Асеньняга букету».