Цень Іерусаліма (выстава) — 14 кастрычніка

14.10.2010 / 11:16

З 14 кастрычніка ў Гістарычным музеі працуе фотавыстава Леаніда Падруля «Цень Іерусаліма».

Мэта выставы, як прызнаецца сам мастак, — з дапамогай пейзажаў звярнуцца да ўнутранага свету чалавека, зацікавіць яго гісторыяй падзеяў, каторыя адбыліся ў біблейскія часы на зямлі Ізраіля і адбываюцца ў Ізраілі сучасным.