Кіраўнік штабу Някляева правядзе ноч у пікеце

15.10.2010 / 19:17

Андрэй Дзмітрыеў, кіраўнік перадвыбарчага штабу Уладзіміра Някляева, правядзе ноч у кругласуткавым пікеце ля менскага ГУМу. «Калі нашы людзі там стаяць, то чаму я не магу. Я павінен падтрымаць іх. Паказаць, што гэта не толькі піяр, але і праца кожнага з нас», — паведаміў спадар Дзмітрыеў.

Ён таксама заклікаў усіх грамадзян Беларусі падтрымаць пікеты дэмакратычных кандыдатаў усім, чым толькі можна: «Мы сёння распачалі акцыю падтрымкі пікетаў. Не толькі ў Менску, але і па ўсёй Беларусі. Запрашаем ахвотных далучацца да нас, прадэманстраваць салідарнасць з дэмакратычнымі кандыдатамі. Гэта вельмі важна», — зазначыў кіраўнік штабу Уладзіміра Някляева.

Пікетаваць увечары пятніцы ля ГУМа таксама збіраецца спявак Зміцер Вайцюшкевіч.

АП