Яраслаў Раманчук сабраў неабходныя 100 тысяч

Але ініцыятыўная група працягне працу.

20.10.2010 / 14:11

Ініцыятыўная група Яраслава Раманчука сёння пераадолела мяжу ў 100. 000 подпісаў выбаршчыкаў, неабходных для рэгістрацыі кандыдата ў прэзідэнты.

Як паведаміў старшыня Менскай гарадской партарганізацыі Анатоль Паўлаў, адказны ў выбарчым штабе за каардынацыю работы валанцёраў, па стане на сённяшнюю раніцу колькасць сабраных подпісаў складае 102590.

Нягледзячы на тое, што неабходныя сто тысяч ужо маюцца ў наяўнасці, ініцыятыўная група працягне працу па зборы подпісаў.